АРТ-вакацыі 2025
Нашы "Вясёлыя музыкі" прынялі ўдзел ў абласным гала-канцэрце фестывалю-конкурсу "АРТ-вакацыі 2025".
Прыгожым, таленавітым, абаяльным і задорным выканаўцам з задавальненнем дарылі свае апладысменты не толькі члены журы і гледачы, але і выканаўцы з іншых навучальных устаноў.
Творчы нумар нашых музыкаў адрозніваўся незвычайным наборам музычных інструментаў, якія ў паўсядзённым жыцці мы выкарыстоўваем некалькі інакш. Акрамя драўляных лыжак дзяўчаты і хлопцы ігралі на чугунах, тапары ды піле.
Увогуле, нумар атрымаўся яскравым і энергічным. Таму, магчыма, з нашымі артыстамі многія спяшаліся зрабіць фотаздымкі і ўзяць інтэрв'ю.